• Новости
  • Кто мы и что делаем
  • Экспертиза
  • Публикации
  • Русский English
  • новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости /

    Усталёўваючы новыя сувязі. Як у Батумі “Інтэракцыя” пазнаёміла грузінскія і беларускія НКА і актывістаў

    14.06.2023

    У першай палове 2023 года агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і суполак “Інтэракцыя” арганізавала серыю мерапрыемстваў, мэтай якіх было пазнаёміць рэлакаваных у Батумі беларускіх актывістаў і НГА з грузінскім грамадскім асяроддзем. Праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з IBB Dortmund.

    Складаўся праект з некалькі кампанентаў. Першы – распрацоўка і рэалізацыя нетворкінга для беларускіх актывістаў і грамадскіх дзеячаў, які дапамог бы ім фармаваць і рэалізоўваць сумесныя праекты. Для гэтага былі арганізаваны як сустрэчы па знаёмству, так і зроблена магчымасць абмяркоўваць дзейнасць анлайн. 

    Важную ролю ў стварэнні гэтага нетворкінга сыграла серыя прафесійных сняданкаў, на якіх актывісты і грамадскія дзеячы не толькі пазнаёміліся адзін з другім, але ж таксама мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі грузінскіх грамадскіх ініцыятыў. 

    Каб удзельнікі нетворкінга хутчэй увайшлі ў кантэкст, былі таксама  арганізаваны і сустрэчы-лекцыя на якіх можна было пазнаць болей пра грузінскую культуру, гісторыю, менталітэт. Без разумення іх немагчыма рэалізацыя аніякіх праектаў у краіне. 

    Таксама эксперты “Інтэракцыі” правялі серыю кансультацый па праектнай дзейнасці: як пісаць праекты, дзе шукаць фінансаванне, якія асаблівасці ёсць у грузінскага грамадства і заканадаўства, і як фармальна інтэгравацца ў гэты кантэкст. Гэта дазволіла грамадскім актывістам не толькі распрацаваць асабістыя праекты, але ж і зразумець як іх рэалізоўваць. 

    Асобна “Інтеракцыя” правяла два вялікіх мерапрыемства, якія могуць стаць вехамі развіцця супрацоўніцтва паміж грузінскімі і беларускімі грамадскімі суполкамі. На першым былі абмеркаваны запыты рэлакаваных актывістаў, сферы іх зацікаўленасці і абазначаны вектары магчымай працы. На другім, а якім пойдзе гаворка ў гэтым артыкуле, у межах асабістых панэлей прайшло знаёмства грузінскім і беларускіх НГА і актывістаў, быў распрацаваны і прадстаўлены кантэкст сумеснай дзейнасці, напрыклад, у сферы экалогіі ці дапамогі людзям з асаблівасцямі. 

    Чаму такія мерапрыемства неабходны

    Рэлакацыя, калі чалавек ці арганізацыя вымушаны змяніць места свайго знаходжання – гэта цяжкі працэс. Неабходна даволі хутка зразумець кантэкст, нораў і асаблівасці краіны, у якой ты будзеш жыць. Без дапамогі даволі складана. Шмат людзей, якія пераехалі працаваць і жыць у Грузію, так і засталіся ў зачыненым коле экспатаў.

    Для тых, хто займаў і займае актыўную грамадзянскую пазіцыю такая абмежаванасць з’яўляецца вялікай праблемай. Не маючы магчымасці знайсці кантакты і рэалізаваць свае намагання, рэлаканты вымушаны адмовіцца ад вялікай часткі жыцця. Гэтым людзям неабходна дапамога, магчымасць зразумець новы культурны кантэкст, наладзіць сувязі. 

    З другога боку, яны могуць быць карысна для той краіны ў якую пераехалі, бо маюць вялікі досвед, жаданне і настрой быць уключанымі ў жыццё грамадства: вырашаць пытання экалогіі, дапамагаць людзям з асаблівасцямі, рабіць сумесныя адукацыйныя праекты.

    Маючы досвед працы ў межах праектаў Усходняга партнёрства і Пагаднення мэраў, перад прадстаўнікамі “Інтэракцыі” устаў вялікі выклік – як заставацца карыснымі для асяроддзя Беларусі і беларусаў, але ж таксама рабіць нешта новае ў Грузіі. 

    Крокі насустрач. Як знаёміліся беларускія і грузінскія актывісты і НГА

    Пачалося ўсё са сняданкаў, на якія былі закліканы прадстаўнікі беларускай грамадзянскай суполкі ў Батумі, Грузія.

    Наступным крокам стала сумесная сустрэча, якая адбылася напрыканцы лютага. На яе былі скліканы беларускія грамадзянскія актывісты, якія релацырываліся ў Батумі. Ім прапанавалі не толькі пазнаёміцца, але ж таксама распавесці пра свае складанасці і  зацікаўленасці. Так давялося даведацца аб тым, якія запыты ёсць у грамадзянскіх актывістаў з Беларусі. 

    На  той сустрэчы стала зразумела, якія накірункі неабходна развіваць, каб пазнаёміць беларусаў с грузінскімі грамадзянскімі арганізацыямі. Даволі сфакусаваны быў запыт на экалогічныя і звязаныя з наваколлем праекты. Таксама стала зразумела, што адзіны з галоўных заклікаў – усталяваць кантакты з грузінскімі некамерцыйнымі арганізацыямі, актывістамі, уявіць грамадзянскія працэсы і магчымасці ў краіне, а таксама сваё места ў іх.

    Так з’явілася ідэя правесці ў Батумі вялікае мерапрыемства, на якім можна было б пазнаёміцца беларускім актывістам і прадстаўнікам грузінскага грамадскага руху.

    Першая сустрэча беларускіх і грузінскіх грамадзянскіх актывістаў у Батумі

    Сустрэча прайшла 1-2 красавіка. Каб удзельнікі лепей увайшлі ў кантэкст і зразумелі асаблівасці грузінскага светапогляду, пачалася яна з лекцыі Ніно Тсітланадзе, на якой пазналі не толькі пра касмалогію, але ж і пра нораў грузін. Такія мерапрыемства карысны, бо дапамагаюць зразумець культурныя асаблівасці, улічваючы якія магчыма пачаць больш устойлівае ўзаемадзеянне. А таксама дазваляюць пазбегнуць каланіяльнай перспектывы, калі мы прыносім свой светапогляд, не разумеючы і не ўлічваючы мясцовыя асаблівасці.

    Першая працоўная панэль на сустрэчы была прысвечана экалогіі. Для яе ўдзела запрасілі Таццяну Ремневу з праекта Parki ar Minda і Нугзара Кахреідзе з RicDog.

    Parki ar Minda з’яўляецца ўдалым прыкладам сумеснага праекта. Яго заснавальніцы – Таццяна Рамнёва і Маріам Песвіанідзе. Пабачыўшы складанасці праблемы сарціроўкі смецця ў Тбілісі і вялікі заклік на гэту дзейнасць сярод экспатаў і мясцовых экалагічных актывістаў, Таццяна і Маріам пачалі вывучаць асаблівасці перапрацоўкі пластыка, паперы, шкла і іншых адходаў у Грузіі. Наступным крокам стала стварэнне пунктаў прыёму адходаў на сарціроўку (“гаражэй”) і запуск экатаксі – спецыяльнай паслугі па сабору другсыравіны сярод жыхароў Тбілісі. 

    Сёння Parki ar Minda вядома сярод амаль усіх прыхільнікаў экалагічнага ладу жыцця ў Грузіі, у праекта працуе два гаража, хутка адчыняецца трэці, працуе экатаксі. Таксама Parki ar Minda удзельнічалі ў мерапрыемствах і даследаваннях папулярызацыі перапрацоўкі адходаў насельніцтвам, арганізаваных ПРА ААН.

    Добрай магчымасцю было пазнаёміцца на сустрэчы з грузінскімі арганізацыямі. Экалагічны сектар прадставіў Нугзар Кахреідзе з RicDog. Нагадаем, што як і Беларусь, Грузія таксама адносіцца да рэгіёну УЕКЦА – Усходняя Еўропа, Каўказ, Цэнтральная Азія. Узровень экалагічнай асэнсаванасці ў грамадствах краін постсавецкай прасторы даволі сходны, хаця кожная з іх мае свае асаблівасці. Так, напрыклад, экалагічнай праблемай Грузіі з’яўляецца будаўніцтва вялікіх ГЭС. 

    Тым не менш грамадская суполка тут мае высокі ўзровень салідарызацыі з мэтай супраціву праектам, якія могуць знішчальна паўплываць на іх жыццё. Так, можна нагадаць пратэсты супраць будаўніцтва ГЭС у цясніне ракі Ріона. 

    Але ж таксама бачна, што ў насельніцтва яшчэ павінен развіцца больш высокі ўзровень экалагічнай свядомасці. Звязаны, напрыклад, з адмовай ад аднаразовай прадукцыяй (тых жа пакетаў) і пераходам да больш устойлівых практык. Пашырэннем ведаў аб гэтым у тым ліку займаюцца экалагічныя арганізацыі, такія як RicDog.

    Другая панэль сустрэчы была звязана з сацыяльным актывізмам у грамадстве. На ёй шмат распавядалася пра тое, як працуюць грамадскія аб’яднання ў Грузіі. 

    Так, Інга Пайчадзе расказала пра працу SIQA – Georgian Association of Educational Initiative. Яна займаецца нефармальнай адукацыяй, у тым ліку павышэннем камп’ютэрнай і тэхналагічнай свядомасці. Грузіны па словам Інгы вельмі практычныя людзі і калі яны бачаць, што той ці гэты падыход магчыма выкарыстоўваць, ён мае рацыю, то яны прымаюць яго. Таму супраца беларускіх рэлакаваных актывістаў з грузінскімі НКА зразумела магчыма, але ж трэба заўжды падыходзіць з улікам асаблівасцей грузінскай культуры.

    Дэя Эрамішвілі з Альянса жанчын з альтэрнатыўнымі асаблівасцямі распавяла больш пра саму арганізацыю, якой у чэрвені споўніцца два гады. Як казала Дэя, у Альянсы намагаюцца гаворыць менавіта пра жанчын з альтэрнатыўнымі асаблівасцямі, чым пра жанчын з інваліднасцю, бо гэта дазваляе адчыніць тыя магчымасці, якія арганізацыя трансліруе. Мэтай альянсу з’яўляецца паказаць, як жанчыны незалежна ад свайго стану могуць уключацца ў актыўныя працэсы грамадства, якія магчымасці ў іх ёсць, дапамагчы выкарыстоўваць тыя самыя асаблівасці. Усё гэта, дарэчы, суадносіцца з інклюзіўнымі еўрапейскімі каштоўнасцямі, арыентаванымі на стварэнне дэмакратычнай гарызантальнай суполкі.

    Галоўны прынцып арганізацыі: “Нічога для нас без нас”. Сёння ў ёй удзельнічае каля 20 жанчын з асаблівасцямі, якія працягваюць працаваць і рабіць карысныя рэчы, адчуваючы сябе менавіта як жанчыны.

    Пра арыентацыю на еўрапейскія каштоўнасці распавядаў на сустрэчы і Аслан Ченідзе з Незалежнага дома журналістаў. Аслан паказаў, як працуе арганізацыя, як яна дапамагае рэалізоўваць розныя праекты, арыентаваныя на развіццё грамадства. Важна было адзначыць, што праекты арыентаваны не толькі на Батумі, шмат працы ідзе і ў горных вёсках. 

    Але ж тут існуе галоўнае пытанне, якое павінны зразумець і вырашыць іншаземныя актывісты – пытанне даверу. Каб рабіць праекты ў Грузіі зразумела неабходна супраца з мясцовым насельніцтвам, але ж падыходзіць да яго лепей з дапамогай менавіта грузінскіх арганізацый і актывістаў. 

    Добрым вынікам сустрэчы было тое, што ўсе ўдзельнікі пагадзіліся пашырыць свае кантакты, таму напісаць с прапановамі ім можа кожны і кожная. 

    Важную ролю ў развіцці грамадзянскай актыўнасці грае сацыяльнае прадпрымальніцтва. Пра адзіны такі праекты – My Sisters – распавяла на сустрэчы Марыя Шышова, яго заснавальніца. Мэтай праекту было дапамагчы жанчынам распаўсюдзіць сваю ўнікальную прадукцыю, тым самым пашырыўшы досвед грузінскай культуры. Усё пачалося с выпадковай сустрэчы з жанчынай, якая рабіла дзіўныя шкарпэткі з воўны. Вырашыўшы прадаваць іх праз свой праект сацыяльнага прадпрымальніцтва, Марыя дапамагла жанчыне вырашыць фінансавыя праблемы. Напрыклад, пабудаваць прыбіральню ў самой хаце – да гэтага ўсё сямейства вымушана было карыстацца ёй на вуліцы. Так пачалася праца па пошуку бенефіціарак, якія далучаліся да праекта. Такі падыход па дапамозе жанчынам Грузіі і распаўсюджвання ідэі “сястрынства” можна назваць удалым прыкладам сацыяльнай актыўнасці.

    Другі праект, які быў прадстаўлены на сустрэчы і які выкарыстоўвае таксама падыход сталага розвітку грамадства – Recycleaf, які прадставіла яго заснавальніца Вераніка. Гэты праект у Батумі займаецца перапрацоўкай пластыка, робіць сустрэчы, прысвечаныя экалогіі для дзяцей, а таксама распаўсюджвае сталы падыход да наваколля. Даволі паказальна, што не ўсе грузінскія ўдзельнікі сустрэчы ведалі пра яго, але ж вельмі добра тое, што яны ім зацікавіліся. Таму хутка Recycleaf можа стаць местам экалагічных сустрэч не толькі для рэлакантаў, але ж і для мясцовых.

    Як працуе грамадзянская суполка Грузіі?

    Асаблівай і важнай часткай праекту стала абмеркаванне таго, як працуе грамадзянская суполка ў Грузіі. Толькі калі зразумець механізм гэтай працы, магчыма наладзіць добрае таварыства.

    На пытанне якая “сверхрмоц” ёсць у грузінскай грамадзянскай суполкі, Інга Пайчадзе адказала, што сяброўства. Амаль усе друг друга ведаюць і нават нягледзячы на ўзнікаючыя час ад часу канфлікты інтарэсаў сябруюць адзін з другім. Бо ўсе арганізацыі аб’ядноўвае адзіная мэта зрабіць Грузію часткай дэмакратычных еўрапейскіх працэсаў і каштоўнасцей. 

    Як дадаў Нугзар Кахреідзе, гэта робіць працу грамадскіх арганізацый больш самаадданай. Таксама ён заўважыў, што ў супермоцы грамадскіх арганізацый Грузіі ёсць два рычага – грамадская суполка і еўрапейскае партнёрства. На яго думку важна зразумець, што дэмакратыя з’яўляецца адной з форм рэпрэзентацыі краіны. Грузія багата не толькі віном, ежай, танцамі, але ж таксама дэмакратычнымі стасункамі ў грамадстве. Як любую спадчыну іх неабходна ахоўваць і падтрымліваць, чым і займаюцца грамадскія арганізацыі.

    Аслан Ченідзе на пытанне пра сверхрмоц адказаў, што грамадскія арганізацыі дзейнічаюць эфектыўна, гібка, адаптыўна, не разглядаюць сябе як бізнес. Таксама ўсе людзі, якія працуюць у іх, адрозніваюцца прынцыповасцю. Сярод іх няма тых, каго можа набыць за грошы ўлада. Зразумела ўзнікаюць пытання, спрэчкі, але ж яны ўсе вырашаюцца. Як казаў Аслан: “Мы крытыкуем і змяняем адзін аднаго любоўю”. 

    Дэя Эрамішвілі дадала, што магчыма гэта толькі таму, што ўсе хто ўключаны ў працэс любяць тое, чым займаюцца. Палова праектаў працуе на валанцёрскіх пачатках. Сяброўства, клопат адзін а другім і сумесная праца дапамагаюць арганізацыям. Але ж галоўнае – яны таксама займаюцца выхаваннем новых лідараў, працуюць над тым, каб узнікла новае пакаленне, якое таксама будзе працаваць у грамадзянскіх некамерцыйных арганізацыях.

    Другое пытанне звязана з прынцыпамі працы з мэтавымі аўдыторыямі, якія выкарыстоўваюць грамадскія арганізацыі. Як распавяла Інга Пайчадзе, праца заўжды ідзе на індывідуальным узроўні, а не па агульнай схеме. Для кожнага бенефіцыяра робіцца адаптацыя праграмы. Таму еўрапейскія ці сусветныя метадалогіі не навязваюцца, яны ўводзяцца з улікам лакальных асаблівасцей. 

    Другі прынцып – адчыненыя дзверы. Як распавёў Нугзар Кахреідзе, важна каб праца арганізацыі станавілася платформай для развіцця праектаў, каб яна давала магчымасць паўдзельнічаць розным людзям. Вакол грамадскіх арганізацый збіраюцца таленавітыя і актыўныя людзі, якім яны даюць усе неабходныя рэсурсы. Гэта адчыняе дзверы бенефіцыярам, яны самі ідуць да арганізацый.

    Інклюзіўнасць, супраца, улік інтарэсаў усіх зацікаўленых старон – гэта тое, што з’яўляецца прынцыпамі грамадскіх арганізацый у Грузіі. Як і зацікаўленасць у інтарэсах бенефіціяраў, а таксама распаўсюджванне інфармацыі аб магчымасцях як мага больш шырокаму колу патэнцыяльных удзельнікаў.

    Складаным але ж вельмі важным было пытанне супрацы з уладай. Як казалі амаль усе прадстаўнікі грузінскіх НГА, іх арганізацыі дапамагаюць муніцыпалітэтам і мясцовым уладам рэалізаваць тыя ці іншыя праекты. Але ж яны не дазваляюць аказваць на сябе нейкі ціск. Як распавядаў Аслан Ченідзе, грамадзяне не павінны пакутаваць ад мажлівых спрэчак паміж грамадскімі арганізацыямі і ўладай. Але ж як для ўсіх НГА, так і для ўсіх прадстаўнікоў грамадства важна прыхільнасць еўрапейскім дэмакратычным каштоўнасцям. І гэтую прыхільнасць яны гатовы адстойваць.

    Таксама цікава было пазнаць, што неабходна ведаць пра грузінскую грамадзянскую суполку каб уключыцца ў яе дзейнасць. Перш за ўсё, як распавёў Нугзар Кахреідзе, каб рэалізаваць праект трэба знайсці правайдара, чалавека, які дапаможа зразумець мясцовы кантэкст. Відавочна, што ім павінен быць нехта з мясцовых. Грузія не аднародная краіна, яна вельмі разнастайная. Праца ў Кутаісі будзе адрознівацца ад працы ў Батумі і таму важна ўсюды мець кантакты з тымі людзьмі, якія ведаюць асаблівасці. Без уліку гэтых асаблівасцей, як дадала Інга Пайчадзе, не будуць працаваць ні беларускія, ні нямецкія праекты.

    Аслан Ченідзе адзначыў, што калі казаць менавіта пра Батумі, то гэта даволі мультікультурны горад. Тут гістарычна жывуць людзі розных нацыянальнасцей. Але ж і ў такім “мультікульті” месце неабходна працаваць з правайдарамі, якія ведаюць грузінскую мову, грузінскую культуру. Таму самы просты варыянт — рабіць сумесныя з грузінскімі НКА праекты, бо яны могуць распавесці як і дзе што працуе, якія падыходы лепей выкарыстоўваць, а якія не. Пуць да грамадзянскай суполкі Грузіі магчымы толькі праз яе прадстаўнікоў, але галоўнае памятаць – дзверы заўжды адчынены, трэба толькі з павагай пастукацца ў іх. 

    Можна казаць, што рэалізаваны “Інтэракцыяй” праект стаў толькі першым крокам на шляху знаёмства беларускіх і грузінскіх актывістаў і НГА. Зразумела, што ўсе пытання ён не вырашыў. Развіццё ўзаемадзеяння патрабуе часу, але ж бачна, што масты паміж беларускімі і грузінскімі актывістамі ў Батумі пачынаюць будавацца. І важна пазначыць, што зацікаўленасць у іх стварэнні існуе з абодвух бакоў.

    Последние новости